Не першы раз жыхары і ўраджэнцы нашага раёна радуюць землякоў сваімі выступленнямі з вялікага тэлеэкрана. На стары Новы год госцяй праграмы «Прывітанне, Андрэй!» на канале РТР стала музычны педагог з Пружан Ларыса Клімкене.

Чарговы выпуск праграмы, аматарамі якой з‘яўляюцца не толькі людзі сталага ўзросту, быў прысвечаны навагоднім «Блакітным агеньчыкам». Узгадалі падчас праграмы і народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона, а таксама яго выкананне песні «На тебе сошёлся клином белый свет». Гэтую песню кранальна выканала на перадачы Ларыса Анатольеўна.
А яшчэ яна ўручыла вядучаму падарункі, у тым ліку ад Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы.
Паглядзець запіс эфіру можна і на нашым Telegram-канале па гэтай спасылцы.
Уладзіслаў Шпарла
Фота з асабістага архіву Ларысы Клімкене