Тэлеканал «Беларусь-4 Брэст» абвясціў конкурс на лепшага вядучага праграмы «Надвор’е ад народа».
У лік васьмі фіналістаў трапіў і пружанец, пазаштатны аўтар «Раённых будняў», студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Уладзіслаў Шпарла (на здымку).
Прагаласаваць за лепшага вядучага можна на сайце тэлекампаніі http://trkbrest.by/projects да 4 мая. А ўжо 5 мая, напярэдадні Дня радыё, тэлебачання і сувязі, пераможца будзе вызначаны і атрымае каштоўны падарунак.
