Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.
Жыхар раённага цэнтра, знаходзячыся ў гасцях, вырашыў «пагаспадарыць» у чужой кватэры. Канечне, не абышлося тут і без спіртнога.
Калі гаспадар нерухомасці пасля застолля моцна «прытаміўся», няшчыры госць прайшоўся па пакоях, у адным з якіх са стала ўкраў мабільны тэлефон коштам 198 рублёў, прычыніўшы ўладальніку гаджэта матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.
Несумленнага грамадзяніна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.