Среда, 6 ноября 2024

Пружанцы заняли призовые места во всех видах областной спартакиады

995

У пятніцу наш райцэнтр прымаў гасцей з васьмі раёнаў вобласці, якія прыехалі, каб паўдзельнічаць у абласной спартакіядзе цэнтраў і клубаў фізкультурна- аздараўленчай работы.


Спаборніцтвы разгарнуліся на некалькіх спартыўных пляцоўках ДЮСШ №1 і ДЮСШ №2, дзе спартсмены вызначалі, хто стане мацнейшым у такіх відах спорту, як валейбол, футбол, настольны тэніс і стрытбол. Трэба адзначыць, што гаспадары спаборніцтваў сталі прызёрамі ва ўсіх відах.

Каманда Пружанскага раёна па міні-футболе ў выніку заняла трэцяе месца. Мацнейшымі тут аказаліся прадстаўнікі Драгічынскага раёна. У стрытболе роўных не было спартсменам з Іванава, а наша каманда заваявала другое месца.


Затое пружанцы святкавалі перамогу ажно ў двух відах спаборніцтваў: роўных нашым хлопцам не было ў валейболе,

а таксама ніхто не змог перамагчы прадстаўніка нашага раёна Ігара Пятравічуса, які заняў першае месца ў настольным тэнісе.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).