Якраз вечарам напярэдадні старога Новага года вядучыя «Радыё Брэст» правялі ў нашым горадзе цудоўную дыскатэку. Жадаючых патанцаваць пад зоркамі пад хіты ад DJ Fist Line аказалася нямала, прычым гэта былі людзі абсалютна розных узростаў, ад дзяцей да іх дзядуль і бабуль.
Мароз не стаў перашкодай для весялосці. З кожнай хвілінай людзей прыбывала, а на плошчы рабілася ўсё гарачэй! Вядучыя «Радыё Брэст» Вольга Мярэчка і Ілья Дробыш падрыхтавалі для прысутных захапляльныя конкурсы. У адным з іх удзельнікі паказалі цудоўнае веданне гісторыі нашага горада. У другім — хлопцы і дзяўчаты працягвалі спяваць распачатую песню, да іх далучаліся і ўсе прысутныя.

Было вельмі атмасферна! Кожны ўдзельнік конкурсаў атрымаў фірменныя падарункі ад «Радыё Брэст». А самы актыўны Instagram-карыстальнік, які на працягу ўсёй дыскатэкі часцей за ўсіх адзначаў акаўнт брэсцкага радыё, атрымаў ад вядучых у падарунак навушнікі. За дзве гадзіны, якія працягвалася дыскатэка, здавалася, што людзі зусім не стаміліся, а толькі ўвайшлі ў азарт. Сяброўская і вясёлая атмасфера зрабіла гэтае свята па-сапраўднаму запамінальным!

Але ўсяму ёсць пачатак і ёсць сваё завяршэнне. Фіналам стала прызнанне вядучых, што яны былі вельмі рады ўсім прысутным. А мы нагадваем, што «раёнка» па-ранейшаму сябруе з «Радыё Брэст». Сухайце выпускі пружанскіх навін кожную сераду ў 12.00 на хвалі 105,6 FM.
Руслан Басак.
Фота аўтара
Фотаальбомы з дыскатэкі глядзіце тут: https://vk.com/album-23306785_301018620 і https://ok.ru/budni/album/973737242504