Воскресенье, 13 октября 2024

Пружанцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі па бязвыплатным донарстве

402

Сёлета ў Беларусі дэвіз Сусветнага дня донара: «Донарства крыві — акт салідарнасці. Станьце донарам і выратоўвайце жыцці».

Кроў здае Аляксандр Момлік.

На бягучым тыдні ў акцыі па бязвыплатнай здачы крыві паўдзельнічаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік.

Як расказаў Аляксандр Канстанцінавіч, працэдуру здачы крыві ён праходзіў у чацвёрты раз. Наогул, стаў донарам не так даўно: калі аднойчы яму прапанавалі ахвяраваць часцінку сябе дзеля выратавання іншых, ён пагадзіўся, з таго часу і пачаўся адлік.

Наогул, напярэдадні і ў сам Сусветны дзень донара крыві банк жыццёва важнага кампанента арганізма звычайна значна папаўняецца. Людзі ідуць здаваць кроў, каб гэтым выратаваць жыцці іншых.

Навучэнцы каледжа таксама прымаюць актыўны ўдзел у акцыі.

Напрыклад, 8 чэрвеня ў аддзяленне трансфузіялогіі цэнтральнай райбальніцы прыйшла арганізаваная група навучэнцаў і выхавацеляў дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Некаторыя з іх упершыню сталі донарамі.

Віктар Ільюшчанка