«Жыроўкі» мяняюць аблічча. Дакладней кажучы, яны атрымалі дадатковую зручнасць для іх атрымальнікаў.
Як расказвае галоўны інжынер КУВП «Камунальнік» С.В.Бабрук, цяпер у правым верхнім кутку лістка наносіцца QR-код, у якім закладзена інфармацыя пра асабовы рахунак. Праз сканіраванне малюнка з дапамогай смартфона можна атрымаць падрабязныя звесткі і аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі без чэргаў праз спецыяльны мабільны дадатак. Таксама новая магчымасць пазбаўляе ад неабходнасці запамінаць дзясятак лічбаў свайго разліковага рахунку. Дарэчы, пружанская камунальная служба ўвяла такую навінку адной з першых у рэспубліцы.
Але, па словах Сяргея Васільевіча, пакуль такая зручнасць даступна не ўсюды: да яе далучыліся сістэма «Разлік», Белпошта і некалькі беларускіх банкаў, аб якіх можна даведацца на сайце АРІП.
Алег Сідарэнка.
