Суббота, 14 декабря 2024

Пружанцу, які хацеў прадаць наркотыкі, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі

559

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

Жыхар нашага раёна набыў рэчыва, якое ўтрымлівае ў сваім саставе асабліва небяспечны наркотык — мефедрон, агульнай масай 0,31 грама. Псіхатроп быў набыты з мэтай збыту. Але чорную справу давесці да канца не далі супрацоўнікі міліцыі, якія забралі наркотык па месцы жыхарства знаёмай мужчыны.

Цяпер злачынцы пагражае ад шасці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.