Зінаіда Аляксееўна Чапялевіч з аг.Лінова выйграла прас:

— Чытаю «раёнку» не адзін дзясятак гадоў, і, трэба адзначыць, цікавасць да гэтай газеты ў мяне не гублялася ніколі. Вельмі прыемна, што рэдакцыя вырашыла праводзіць такія навагоднія конкурсы сярод падпісчыкаў. Другі раз спрабую ўдзельнічаць у розыгрышы, і вось стала пераможцай.
Хаця ні ў якім разе не пакрыўдзілася б, калі б перамога прайшла міма мяне. У любым выпадку мне застаюцца любімыя «Раённыя будні», чарговы выпуск якіх заўсёды чакаю з нецярпеннем. Дарэчы, з цікавасцю «раёнку» чытаю не толькі я, але і мая ўнучка Вераніка, калі прыязджае на канікулы да бабулі.