Напрыканцы лістапада ў Лагойску прайшоў рэспубліканскі конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў Белспажыўкааперацыі. Двое з чатырох членаў абласной каманды — прадстаўнікі Пружанскага раёна Ганна Маркечка (універмаг) і Наталля Грышкевіч (магазін «Палявы»). Нагадаем: дзяўчаты занялі прызавыя месцы на абласным этапе, у выніку чаго і атрымалі права абараняць гонар Брэстчыны на ўзроўні рэспублікі.
На гэты раз заданні былі больш складаныя, а працаваць канкурсанткам давялося ў незнаёмай абстаноўцы. Але дапамагло ўменне дзейнічаць крэатыўна і абдумана. Таксама вельмі спадабаліся журы візітная картка ўдзельніц з Пружан. У выніку Ганна і Наталля занялі другое месца, а падрыхтоўка прадаўцоў у сістэме кааперацыі Брэсцкай вобласці была прызнана лепшай у рэспубліцы.
На здымках: сярэбраныя прызёры конкурсу прадаўцоў Беларускай кааперацыі Наталля Грышкевіч і Ганна Маркечка.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).