Вторник, 5 ноября 2024

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных дзяржаў

43

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Рэспублікі Гана (па сумяшчальніцтве), Ісламскай Рэспублікі Іран, Рэспублікі Карэя, Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія (па сумяшчальніцтве), Мексіканскіх Злучаных Штатаў (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Панама (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Таджыкістан, Каралеўства Тайланд (па сумяшчальніцтве), Рэспублікі Эквадор (па сумяшчальніцтве).

Па традыцыі Прэзідэнт Беларусі коратка спыніўся на супрацоўніцтве з кожнай з краін, якія прадстаўляюць дыпламаты.

Пра Таджыкістан

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь мае даўнія дружалюбныя ўзаемаадносіны з дзяржавамі Азіі.

Аляксандр Лукашэнка, вітаючы пасла Таджыкістана, адзначыў: «З гэтай краінай у нас трывалыя сувязі яшчэ з часоў Савецкага Саюза. І хоць змянілася ўжо не адно пакаленне беларусаў і таджыкаў, вузы дружбы і братэрства ніколі не перарываліся. Гэтаму таксама садзейнічаюць нашы даўнія сяброўскія адносіны з Прэзідэнтам Эмамалі Шарыпавічам Рахмонам, які вельмі шмат зрабіў для ўмацавання беларуска-таджыкскага партнёрства».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў паслу Таджыкістана паспяховага выканання дыпламатычнай місіі і плённай працы.

Пра Іран

Асаблівыя адносіны ў Рэспублікі Беларусь складваюцца і з Ісламскай Рэспублікай Іран. «Мінск і Тэгеран заўсёды глыбока разумелі адзін аднаго, знаходзячыся пад прыгнётам несправядлівых, процізаконных санкцый», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Іран як важнага міжнароднага іграка з велізарным эканамічным патэнцыялам. «Сёння наша супрацоўніцтва выходзіць на новы этап», — адзначыў Прэзідэнт.

Пра Тайланд

«Мы заўсёды разглядалі Каралеўства Тайланд у якасці аднаго з перспектыўных партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — І добра разумеем, што цяперашні ўзровень гандлю не адпавядае існуючаму патэнцыялу».

«Бачым значныя магчымасці для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, чаму маглі б садзейнічаць актывізацыя беларуска-тайландскіх кантактаў, а таксама абмен візітамі на розных узроўнях.

Пра Рэспубліку Карэя

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Мінска і Сеула нямала прыкладаў паспяховага ўзаемадзеяння па самых розных напрамках: у гандлі і інвестыцыях, навуцы і тэхналогіях, культуры і спорце.

«Сёння мы маем шэраг праектаў, па якіх вядзецца работа, але гэтага мала, — упэўнены Прэзідэнт Беларусі. — Сітуацыя ў свеце цяпер няпростая, неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб стаць бліжэй».

Пра Гану

«Сёння мы па-новаму адкрываем для сябе Афрыку. Без Афрыкі няма развіцця ў свеце наогул. Будучыня — за Афрыкай, — выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы. — Зацікаўлены ў пашырэнні партнёрства з усімі дзяржавамі кантынента і гатовы абмяркоўваць любыя канструктыўныя прапановы».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на наяўнасць істотнага патэнцыялу ўзаемадзеяння Беларусі і Ганы як па лініі палітычнага дыялогу, так і па лініі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

«Беларускі бок гатовы ўдзельнічаць не толькі ў сельскагаспадарчых, але і ў інфраструктурных, энергетычных і адукацыйных праектах, што рэалізуюцца ў вашай краіне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пра Маўрытанію

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што надышоў час для больш актыўных кантактаў з Маўрытаніяй. «У нас ёсць кампетэнцыі і тэхналогіі, каб дапамагчы вашай краіне нарасціць прамысловы патэнцыял, забяспечыць харчовую бяспеку, мадэрнізаваць транспартную інфраструктуру, павысіць кваліфікацыю кадраў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пра Мексіку

Беларусь падтрымлівае традыцыйна дружалюбныя адносіны з многімі дзяржавамі Лацінскай Амерыкі, заявіў Прэзідэнт Беларусі.

«Сёння мы з вялікай цікавасцю назіраем за ростам уплыву Мексікі ў рэгіёне, — адзначыў Прэзідэнт. — Нашы дзяржавы валодаюць вытворчым патэнцыялам, развітымі прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, магчымасці якіх павінны быць максімальна выкарыстаны для павелічэння гандлю, нягледзячы на тое, што ў вас вельмі вялікі і развіты паўночны сусед».

Пра Панаму

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: «Пры ўзаемнай цікавасці мы гатовы да прапрацоўкі з Рэспублікай Панама праектаў супрацоўніцтва ў такіх сферах, як машынабудаванне, перапрацоўчая прамысловасць, хімія і нафтахімія, транспарт, лагістыка, альтэрнатыўная энергетыка».

Пра Эквадор

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што Мінск зацікаўлены ў больш актыўных адносінах з горадам Кіта.

«Прапануем эквадорскаму боку свае паслугі ў механізацыі сельскай гаспадаркі, развіцці інфраструктуры, рэалізацыі праектаў у сферах здабычы карысных выкапняў і абсталявання. Аб гэтым ужо было сказана, калі я наведваў гэту цудоўную краіну», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА