
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Інесу Душкевіч з днём нараджэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сваё жыццё Вы прысвяцілі самаадданаму служэнню беларускай культуры, унеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай харэаграфіі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Асабістымі творчымі дасягненнямі і багатым вопытам Вы шчодра дзеліцеся з падрастаючым пакаленнем артыстаў, служыце для іх прыкладам адданасці прафесіі. Упэўнены, што і ў далейшым Вы прыкладзяце ўсе сілы для ўзбагачэння мастацтва».
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Інесе Душкевіч моцнага здароўя, поспехаў і натхнення.