Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава з 50-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша творчая дзейнасць — прыклад гарманічнага спалучэння прыроднага таленту, артыстычнасці і адданасці Айчыне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Моцны аксамітны барытон і тонкае выкананне нават самых складаных партый далі магчымасць Вам стварыць незабыўныя вобразы ў спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Упэўнены, яшчэ многія гады Вы будзеце захапляць паклоннікаў сваім майстэрствам, натхнёна служыць любімай справе і Радзіме».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Громаву моцнага здароўя, новых прафесійных дасягненняў, шчасця і дабрабыту.