Понедельник, 21 апреля 2025

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі ход аднаўленчых работ па ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны

89

Учора і сёння фактычна да раніцы ў максімальна інтэнсіўным тэмпе пад кантролем Кіраўніка дзяржавы праводзіліся ўсе неабходныя мерапрыемствы.

Пра сітуацыю дэталёва ўвесь гэты час Прэзідэнту дакладвалі віцэ-прэм’ер Анатоль Сівак, старшыні Магілёўскага, Мінскага і найбольш падрабязна Гомельскага аблвыканкама. Менавіта сітуацыі ў Гомельскай вобласці, якая больш за ўсіх пацярпела ад удару стыхіі, была нададзена асаблівая ўвага.

Прэзідэнтам былі дадзены неабходныя даручэнні па аператыўнай ліквідацыт наступстваў непагадзі кіраўнікам шэрага міністэрстваў і ведамстваў, а таксама першаму віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову і віцэ-прэм’ерам Анатолю Сіваку і Пятру Пархомчыку. Яны ў пастаянным рэжыме былі на сувязі з Кіраўніком дзяржавы з дакладамі аб ходзе работ на месцах, выкананні даручэнняў.

Анатолю Сіваку Кіраўніком дзяржавы было даручана да раніцы 16 ліпеня забяспечыць разбор завалаў, якія ўтварыліся, аднавіць работу ўсёй інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва. Раніцай 16 ліпеня – аператыўна далажыць пра сітуацыю.

Як і было даручана, у мінулыя суткі брыгады энергетыкаў, спецыялістаў лясной гаспадаркі і іншых галін былі максімальна мабілізаваны і задзейнічаны ў поўным аб’ёме, і па стане на раніцу сённяшняга дня віцэ-прэм’ер Сівак далажыў Прэзідэнту пра завяршэнне асноўных работ. Выканана задача па запуску генерацыі (Мазырскай ЦЭЦ) і высакавольтных ліній, якія забяспечваюць раёны. Цяпер ідзе работа па падключэнню вытворчых і жылых аб’ектаў.

Аляксандрам Лукашэнкам таксама прынята рашэнне аб перадачы ўсяго пашкоджанага лесу ў распараджэнне кіраўнікоў аблвыканкамаў.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў гераічную работу тых, хто ліквідаваў наступствы стыхіі, у тым ліку энергетыкаў, спецыялістаў лясной гаспадаркі, і прасіў перадаць падзяку ўсім, хто прымаў удзел у цяжкай рабоце па ліквідацыі наступстваў стыхіі.

Пул Первого