Падзяка Прэзідэнта Беларусі за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб’яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу з розных рэгіёнаў краіны.

Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 верасня.
За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена калектыву работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Калядзічы» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Віншуем з заслужанай узнагародай! Пружаншчына вамі ганарыцца!
Уладзіслаў Шпарла
Фота Кацярыны Масік
