Суббота, 18 января 2025

Председатель райисполкома М.Н. Крейдич провел встречу с работниками БТИ

909

Для таго, каб кожны на працоўным месцы адчуваў непасрэднае дачыненне да тых працэсаў, што адбываюцца ў эканоміцы краіны ў цэлым і свайго рэгіёна ў прыватнасці, у рэспубліцы рэгулярна праводзяцца Адзіныя дні інфармавання насельніцтва, у рамках якіх кіраўнікі розных узроўняў праводзяць сустрэчы з вытворчымі калектывамі, каб такім чынам спрыяць павышэнню адказнасці за выкананне службовых абавязкаў.
На гэтым тыдні падобнае мерапрыемства прайшло ў філіяле РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», дзе з работнікамі арганізацыі сустрэўся старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч.
Міхаіл Мікалаевіч расказаў аб выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна ў бягучым годзе, аб дасягненнях і планах. У сваім выступленні перад калектывам кіраўнік раёна падрабязна спыніўся на выніках дзейнасці кожнай эканамічнай галіны паасобку, акцэнтаваў увагу на пытаннях заработнай платы, дэмаграфічнай сітуацыі і занятасці насельніцтва.
Пасля выступоўцу было адрасавана некалькі пытанняў адносна экалагічнай абстаноўкі ў ваколіцах г.Пружаны і г.п.Ружаны, удасканалення транспартнага абслугоўвання гарадскога насельніцтва, іншыя. Са свайго боку М.М. Крэйдзіч звярнуўся да работнікаў філіяла з пажаданнем актыўна ўкараняць у рабоце з наведвальнікамі меры па дэбюракратызацыі, абавязкова праводзіць тлумачальную работу як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі.
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.