Четверг, 17 апреля 2025

Праверце свае веды. У СШ №3 пройдзе другі этап РТ

1 052

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе ў студзені-лютым на базе СШ №3 г. Пружаны.

У бліжэйшую нядзелю, 23 студзеня, ва ўстанове адукацыі пройдуць іспыты па беларускай і рускай мовах. Дарэчы, сёння завяршаецца рэгістрацыя на іх.

Праз тыдзень, 30 студзеня, выпускнікоў чакаюць на РТ па фізіцы, хіміі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі найноўшага часу, замежных мовах.

У першую нядзелю лютага адбудуцца пробныя тэсты па матэматыцы, біялогіі, гісторыі Беларусі і геаграфіі.

Пачатак усіх тэстаў у 10.00 гадзін. Кошт праходжання тэсту па адным прадмеце застаўся нязменным і складае 8 рублёў 20 капеек. Аплаціць удзел у РТ можна толькі праз сістэму «Разлік».

Уладзіслаў Шпарла