Пятница, 1 ноября 2024

Праваслаўныя вернікі адсвяткавалі Уваскрэсенне Хрыстова

346

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне адсвяткавалі праваслаўныя вернікі ў нядзелю. Напярэдадні ўсяночнага богаслужэння ва ўсіх храмах прайшло асвячэнне велікоднай ежы. Радасна ішлі ў царкву людзі, прыходзілі цэлымі сем‘ямі.

Гэты міні-рэпартаж наш карэспандэнт зрабіў у пружанскім Свята-Аляксандра-Неўскім саборы.

Аднак Вялікдзень працягваецца: у праваслаўнай традыцыі свята доўжыцца сорак дзён, ажно да Ушэсця. Увесь гэты час прынята вітаць адзін аднаго словамі: «Хрыстос уваскрос!», а ў адказ казаць: «Сапраўды ўваскрос!» І напаўняць Велікоднай радасцю сваё сэрца.

Фота Уладзіслава ШПАРЛЫ

Яшчэ больш фота — глядзіце ў альбомах у нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».