Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр МАРЧУК, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзесяць крымінальных спраў.
У прыватнасці, цяпер праваахоўнікамі ўстанаўліваецца асоба, якая ў перыяд з 10 па 23 сакавіка, знаходзячыся на тэрыторыі Мокраўскага лясніцтва ДЛГУ «Пружанскі лясгас» каля в. Касіншчына, учыніла незаконны адстрэл зубра. За прычыненне матэрыяльнага ўрону НП «Белавежская пушча», які ацэньваецца ў суму 12,8 тысяч рублёў, злачынцу пагражае пазбаўленне волі да шасці гадоў.
Алена Зялевіч. Фота Аляксандра Пекача