Пракуратурай Пружанскага раёна падтрымана ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў адносінах 54-гадовай жыхаркі горада Людмілы Царану. Жанчыне інкрымініравана распаўсюджванне заведама ілжывых звестак з выкарыстаннем камп’ютарнай сеткі інтэрнэт, якія знеслаўляюць іншую асобу.
Як устаноўлена, абвінавачваная 9 снежня 2020 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона наўмысна, каб азнаёміць з інфармацыяй шырокае кола асоб, з неўстаноўленага тэлеграм-канала зрабіла капіраванне фотаздымка супрацоўніка Пружанскага РАУС з публікацыяй пад ім. У публікацыі змяшчаліся звесткі, якія не адпавядалі рэчаіснасці, ганьбілі гонар і годнасць супрацоўніка, дыскрэдытавалі яго ў вачах грамадскасці. Пасля гэты фотаздымак і тэкст жанчына размясціла ў тэлеграм-канале, адкрытым для агульнага доступу, чым распаўсюдзіла паклёп на супрацоўніка міліцыі.
У судовым пасяджэнні абвінавачаная ва ўчыненым сваю віну не прызнала.
З улікам прадстаўленых дзяржабвінаваўцам доказаў суд Пружанскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай у інкрымініраваным ёй дзеянні. На падставе арт.188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ёй назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.
Акрамя таго, з абвінавачванай на карысць пацярпелага спагнана 1000 рублёў кампенсацыі маральнага ўрону.
Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Вераніка Манец, памочнік пракурора раёна.