Понедельник, 2 декабря 2024

Пракуратура накіравала ў суд чарговую справу аб паклёпе

1 247

5 ліпеня пракуратурай Пружанскага раёна ў суд накіравана крымінальная справа аб паклёпе ў дачыненні да старшыні і члена ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, раней не судзімы непрацуючы 33-гадовы жыхар Пружанскага раёна Л., які мае на ўтрыманні трох непаўналетніх дзяцей, 11 жніўня 2020 г., выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон, размясціў у Telegram-канале «Пружаны: ідэі, падзеі, змены», публікацыю пра тое, што «ён, з’яўляючыся назіральнікам на выбарах, напісаў некалькі скаргаў у пракуратуру, тэлефанаваў на 102 у момант парушэння Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ніхто не адрэагаваў». А таксама заявіў з указаннем прозвішчаў і імёнаў старшыні і члена ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нібыта яны «з’яўляюцца галоўнымі фальсіфікатарамі выбараў на дадзеным выбарчым участку і непасрэдна вінаватыя ў смерці хлопцаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі».


Інфармацыя была разлічана на азнаямленне шырокага нявызначанага кола асоб з намерам на распаўсюджанне заведама лжывых звестак (паклёпу) аб старшыні і члене ўчастковай выбарчай камісіі. Яна не адпавядае рэчаіснасці і істотна прымяншае гонар і годнасць названых асоб у вачах грамадскасці.


Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства, пагадзіліся з кваліфікацыяй учыненага па арт. 188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 30 да 1000 базавых велічынь, папраўчых работ тэрмінам да 2 гадоў, арышту да 3 месяцаў, абмежавання волі на тэрмін да 3 гадоў, а таксама пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Таксама ўстаноўлена, што грамадзянін Л. і яго жонка з’яўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе за актыўны ўдзел 13 верасня 2020 года разам з іншымі асобамі ў парушэнні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Групавыя дзеянні асоб, якія пацягнулі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый па праспекце Машэрава, бульварах Касманаўтаў і Шаўчэнкі ў г. Брэсце, кваліфікуюцца як злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь. Пракуратурай Брэсцкай вобласці справа накіравана для разгляду ў суд.

Па гэтай крымінальнай справе ў дачыненні да грамадзяніна Л. абрана мера ўтрымання ў вы-глядзе заключэння пад варту.
Аляксандр Вярбіцкі, пракурор Пружанскага раёна.