Среда, 26 марта 2025

Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 555-годдзю аграгарадка Лінова

319

Праграма правядзення свята «Ліноўскі гасцінец», прысвечанага 555-годдзю аграгарадка Лінова, якое адбудзецца 5 жніўня 2023 года.

Пляцоўка каля стадыёна (аг. Лінова, вул. Спартыўная)

11.00-20.00 – палёты на дэльтапланах;

ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» (вул. Школьная, д. 43)

11.00-14.00 – спартыўныя спаборніцтвы па футболе паміж камандамі г.п. Ружаны, аг. Лінова, г.п. Косава;
11.00-14.00 – работа музея гісторыі вылічальнай тэхнікі;

Пляцоўка каля Ліноўскага СДК (вул. Паркавая, д. 1)

13.00-17.00 – выстава майстроў народнай творчасці, дэгустацыі ліноўскіх пачастункаў, прадукцыі камбіната кааператыўнай прамысловасці і Пружанскага малочнага камбіната;
13.00-17.00 – выстава JEEP-аўтамабіляў;
13.00-19.00 – бібліятэчны дворык (віктарыны, конкурсы, букросінг, фотавыставы, кніжныя выставы);
14.00-16.30 – урачыстая частка (ушаноўванне жыхароў аг. Лінова, канцэртная праграма);
16.30-19.00 – канцэрт аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Пружанскага раёна;
19.00-20.20 – канцэрт Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята», г. Мінск;
20.20-21.30 – канцэрт спевака Сяргея Славянскага, г. Мінск;
21.30-23.00 – выступленне групы «IODO BAND», г. Мінск;
23.00 – святочны феерверк;
23.00-02.00 – дыскатэка «Пад зорным небам».

На працягу свята працуюць выязны гандаль, атракцыёны (горкі, батуты і г.д.), фотазоны, бяспройгрышныя латарэі.