Здымкі папулярнага ранішняга тэлешоу «Добрай раніцы, Беларусь!» са Святланай Бароўскай прайшлі ў Пружанскім раёне.
Здымачная група тэлеканала «Беларусь 1» наведала музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Пасля экскурсіі вядучая Святлана Бароўская пакінула захоплены водгук пра наведванне музея ў адпаведнай кнізе ўстановы. Таксама яна асабіста пазнаёмілася з народным майстрам Беларусі Марыяй Кулецкай, разам з ёю журналіст асвойвала азы малявання па шкле.
Убачым мы ў праграме і народны эстрадны аркестр «Біг-бэнд» Пружанскага раёна, а таксама Пружанскі малочны камбінат. Пабывала каманда праграмы і ў Ружанах.
Уключайце тэлеканал «Беларусь 1» у гэтую суботу, 3 чэрвеня, у 9.15, адразу пасля ранішняга выпуску навін, і глядзіце праграму «Добрай раніцы, Беларусь!» са Святланай Бароўскай з Пружанскага раёна.
Уладзіслаў Шпарла