Воскресенье, 24 сентября 2023

Прафсаюзы — за мір і стварэнне! Раённае аб’яднанне правяло мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці (+многа фота)

243

«Мір ствараем разам». Так называлася спартыўна-пазнавальная праграма, якую арганізавала Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Розныя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу краіны, пачаліся яшчэ на мінулым тыдні. Так старшыня аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук арганізавала цікавую нізку этапаў мерапрыемства пад назвай «Мір ствараем разам» з удзелам пярвічных прафсаюзных арганізацый райвыканкама, Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, Палаца культуры, Пружанскага малочнага камбіната, дзіцячага сада №3 і «Камунальніка».

Першы этап пачаўся з патрыятычнага мітынгу ля помніка-самалёта МіГ-17. Да яго пастамента былі ўскладзены кветкі.

Затым пешы маршрут пралёг у Водны палац, дзе прайшла квіз-гульня «Памяць Беларусі».

Тут трэба было ў пэўны прамежак часу даць правільны адказ на пытанні, звязаныя з гістарычнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Многія пытанні патрабавалі дасканалага ведання гісторыі, лагічных разважанняў, кемлівасці.

Апошнім блокам мерапрыемства быў спартыўны. Называўся ён «Спорт запальвае сэрцы».

Пры падвядзенні вынікаў стала вядома, што лепшай у квіз-гульні аказалася каманда Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

У спартыўных спаборніцтвах лідзіравала каманда ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Трэба аддаць належнае: воля да перамогі была ў кожнай каманды, але ўсё ж шчасціць мацнейшым і больш эрудзіраваным.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік

Фотаальбомы глядзіце па спасылках: https://vk.com/album-23306785_294317874 і https://ok.ru/budni/album/963992638088