«Прафсаюзны знак пашаны» ўручаны Герою Сацыялістычнай Працы Яўгену Кудзінаву.

Нагрудны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі вядомы далёка за межамі раёна Яўген Іванавіч атрымаў з рук старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалая Шума.
Нагадаем, што больш за 35 год Я.І.Кудзінаў узначальваў калгас «Рассвет» (цяперашняе ААТ «Агра-Калядзічы»). За гэты час прадпрыемства стала сапраўдным лідарам сельгасгаліны рэспублікі. Сярод узнагарод Яўгена Кудзінава ёсць таксама ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Айчыны III ступені і іншыя. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР і Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна ў 2019 годзе адзначыў 90-гадовы юбілей.
Уладзіслаў Шпарла