Суббота, 19 апреля 2025

Прафсаюзны прававы прыём грамадзян прайшоў сёння ў Пружанскім раёне

180

Прыём грамадзян праводзіўся ў ААТ «Рамбуд г. Пружаны» і Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў.

5 чалавек, якія звярнуліся на прыём, атрымалі адпаведныя тлумачэнні ад пракурора раёна Аляксандра Вярбіцкага, галоўнага прававога інспектара працы Вольгі Кавалёк, старшыні Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяны Гаманчук.

Пытанні, якія хвалююць людзей, датычыліся тэм заключэння кантрактаў, калектыўнага дагавора, прымянення мер дысцыплінарнага спагнання, звальнення па стану здароўя, а таксама пенсіённага заканадаўства.

У рамках правядзення прававых прыёмаў арганізавана работа па прававой асвеце членаў прафсаюза. Як растлумачыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, цяпер актыўна абмяркоўваюцца пытанні змянення заканадаўства аб працы Рэспублікі Беларусь, якія набудуць моц з 1 студзеня 2024 г.

Дарэчы, чарговы прававы прыём грамадзян адбудзецца 21 снежня 2023 г. на базе ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў».