Штогод у пачатку студзеня прымаюць віншаванні тыя, хто кожны дзень аказвае дапамогу самым уразлівым катэгорыям грамадзян, — работнікі сацыяльнай службы. Касцяк упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама складаюць высокапрафесійныя спецыялісты, для якіх асабісты ўклад у агульную справу стаў важкай часткай жыцця.
- Ганна Мардань, бухгалтар упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама. Працуе ў сферы са снежня 2024 года. Прывыкла аперыраваць выключна лічбамі, але, дзякуючы калегам, хутка ўлілася ў калектыў і пачала цесна працаваць з людзьмі.
- Дар’я Чарняк, начальнік аддзела працы. Сваю працоўную дзейнасць у гэтай галіне пачала ў 2010 годзе. Дзякуючы назапашанаму вопыту, працуе ў рэжыме шматзадачнасці, вядзе актыўную дзейнасць па кансультаванні фізічных асоб і арганізацый па пытаннях працоўнага заканадаўства, налічэнні заработнай платы, своечасовасці разлікаў наймальнікамі і многіх іншых.
- Віталь Матвіенка, начальнік упраўлення. На пасадзе кіраўніка ўжо 12 год. Атрымлівае сапраўднае задавальненне ад таго, што можа і ўмее правільна распарадзіцца рэсурсамі і аказаць неабходную дапамогу ў самыя кароткія тэрміны тым, хто мае патрэбу. Дапамагае яму каманда аднадумцаў — гэта 21 спецыяліст, — якія працуюць выключна на вынік.
- Марына Ярмашук, галоўны спецыяліст сектара па прызначэнні пенсій і дапамог аддзела пенсій і дапамог. Працуе ва ўпраўленні з 2012 года і падкрэслівае, што менавіта ў гэтай прафесіі раскрываюцца лепшыя якасці —міласэрнасць, чалавекалюбства і дабрыня, што робяць яе важнай і вельмі патрэбнай.
- Аксана Кавалевіч, галоўны спецыяліст сектара па выплаце пенсій і дапамог аддзела пенсій і дапамог. Ажыццяўляе розныя адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян. Для яе гэтая прафесія новая, але цікавая. Лічыць, што, калі знаходзішся на сваім месцы і любіш сваю справу, тады ўсё пад сілу і ўсе цяжкасці сыходзяць на другі план.
- Галіна Ярашук, галоўны бухгалтар. Шмат гадоў працавала ў сферы адукацыі таксама бухгалтарам. У маі мінулага года вырашыла змяніць напрамак і прыйшла працаваць ва ўпраўленне. Падкрэслівае, што новы вопыт у звыклай справе заўсёды карысны, а дапамагаючы іншым людзям, напаўняешся радасцю сам.
- Ірына Велясевіч. Фота Кацярыны Масік