Понедельник, 21 апреля 2025

Праект «Бацькаўшчына». Вялікая калекцыя фотадакументаў захоўваецца ў «Пружанскім палацыку»

837

У фондах музея-сядзібы «Пружанскі палацык» захоўваецца асабістая калекцыя фотадакументаў, якая складаецца амаль з тысячы экспанатаў: 600 прадметаў асноўнага фонду і 326 — навукова-дапаможнага.

Фотаздымкі ў музейнай дзейнасці, даследчай і пошукавай працы проста неацэнныя. Гэта візуальны дакумент, маючы які на руках, доказная база той ці іншай падзеі вырашаецца імгненна.

А яшчэ на фотаздымках можна проста захаваць прыгожыя месцы, любімыя твары, моманты, якія ніколі больш не паўторацца. Дзякуючы ім, вярнуцца ў мінулае, успомніць цудоўныя імгненні жыцця. Да таго ж, для кагосьці фотаздымак — гэта не проста захапленне, а яшчэ прафесія і нават мастацтва. Дарэчы, 19 жніўня адзначаўся Міжнародны дзень фотаздымка.

Захоўвайце старыя фатаграфіі і рабіце новыя!

Марына Каўтунюк, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Фота са збораў музея.