Вуліца Рыгора Шырмы (яна ж Камуністычная, яна ж Дамброўскага, яна ж Аляксандраўская) сучасны выгляд набывала ўжо пасля вайны: у 1944-м гэтая частка Пружан поўнасцю згарэла.
[sciba leftsrc=»http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/07/20211112_IMG_4522_0055-2.jpg» leftlabel=»» rightsrc=»http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/07/20211112_IMG_4522_0055.jpg» rightlabel=»» mode=»horizontal» width=»»]
У першай палове 50-х пачалося будаўніцтва двухпавярховак насупраць саборнай царквы. Школу №2 — цяперашнюю гімназію — пабудавалі ў 1962-м, некалькімі гадамі пазней адзін за адным з‘явіліся кінатэатр «Спадарожнік», жылыя шматпавярхоўкі, Дом Саветаў і гасцініца…
А вось гэты будынак, дзе сёння размяшчаюцца спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву і дзіцячая бібліятэка імя Алены Лось, узводзіўся вайскоўцамі як Дом афіцэраў, так званы клуб «Космас». Побач і насупраць размясціліся «ваенныя» дамы — ДАСы, будынак штаба дывізіі, дзе цяпер знаходзіцца школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы. А на новую плошчу (у юбілейным 1970-м годзе, які пазначаны на плакаце, помнік Леніну яшчэ не быў пабудаваны) перанеслася правядзенне святочных дэманстрацый і парадаў.
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова
