Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі цяпер ёсць у аўдыяверсіі, паведамляе БЕЛТА.

Для таго каб як мага больш грамадзян Беларусі маглі азнаёміцца з праектам абноўленай Канстытуцыі, было прынята рашэнне зрабіць яго аўдыяверсію. Такі крок дасць магчымасць беларусам са слабым зрокам прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні Асноўнага закона краіны.
