Дабрыні і літасці шмат не бывае. Усе пярвічныя арганізацыі РГА «Белая Русь» Пружанскага раёна далучыліся да высакароднай акцыі па аказанні дабрачыннай дапамогі дзецям Данбаса.

Вось і работнікі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» — члены «Белай Русі» — кіруюцца агульнавядомым прынцыпам: «Не оскудеет рука дающего». І можа, гэта не прыгажосць выратуе свет? Нам здаецца, што гэта здольны зрабіць дабрыня, літасць, спачуванне, дапамога.

Акцыя працягваецца, кожны жадаючы можа ўнесці свой уклад у агульную высакародную справу.
Па інфармацыі Пружанскай РА РГА «Белая Русь»