Понедельник, 16 сентября 2024

Прадстаўнікі раённага аддзялення «Беларускага фонду міру» павіншавалі з навагоднімі святамі пацыентаў з Сухопаля і Шарашэва

555

Напярэдадні таршыня раённага аддзялення ГА «Беларускі фонд міру», намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, намеснік старшыні раённага аддзялення фонду, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў Таццяна Гаманчук з пераднавагоднімі і перадкаляднымі віншаваннямі наведалі Сухопальскую бальніцу сястрынскага догляду. Павіншавалі таксама пацыентаў, якія зараз знаходзяцца на сацыяльных койках у Шарашоўскай пасялковай бальніцы.

Пацыенты гэтых двух медустаноў — людзі сталага ўзросту.

У сухопальскай бальніцы бабулям і дзядулям зрабілі свята Дзядуля Мароз са Снягурачкай. Вы б бачылі, як радаваліся нашы паважаныя людзі імянным паштоўкам ад дзяцей, салодкім падарункам ад аддзялення фонда міру. Але не так ім былі важныя цукеркі, як увага і зносіны з новымі людзьмі. Адзначу, што ніхто з пацыентаў не абдзелены тут і ў Шарашэва дабрынёй. Медыцынскі персанал вельмі ветлівы. Відавочна, што тут працуюць людзі сапраўды адданыя сваёй справе міласэрнасці.

Выказвалі работнікі абедзвюх медыцынскіх устаноў словы падзякі і Руслану Васільевічу, і Таццяне Юр’еўне, а таксама навучэнцам Варанілавіцкай школы, за тое, што не пакідаюць бабуль і дзядуль, якія засталіся без родных і блізкіх, без цеплыні душы.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара