Пятница, 17 января 2025

Прадстаўнікі Пружанскага РАНС, навучэнцы каледжа і Ратуйка нагадалі правілы бяспекі пакупнікам «Белмаркета»

320

Фінальнымі акордамі рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспека — у кожны дом!» сталі масавыя мерапрыемствы ў месцах збору людзей.

Адна з такіх тлумачальных сустрэч была наладжана на мінулым тыдні ў магазіне «Белмаркет», дзе навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа разам з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і роставай лялькай Ратуйкам сустракалі наведвальнікаў крамы.

Яны раздавалі прафілактычныя лістоўкі, нагадвалі пра правілы пажарнай бяспекі, а таксама дэманстравалі работу аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка, пацвярджаючы важнасць гэтага ахоўнага прыбора.

Спадзяёмся, што пасля такіх сустрэч кожны ўдзельнік назаўсёды запомніць, як засцерагчы сябе ад трагічных здарэнняў і як правільна выйсці з іх, калі яны ўсё ж напаткаюць. Помніце: дапамога заўсёды прыйдзе аператыўна, калі патэлефанаваць 101 або 112.

Іна Карпіла, работнік РАНС. Фота Кацярыны Масік