Удзел у Сусветным форуме, які ў гэтыя дні праходзіць у Сочы (Расійская Федэрацыя), прымае прадстаўнік Пружанскага раёна.
Гэта старшыня маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, дырэктар Шчарчоўскай СШ Дзяніс Цямчык.
Сусветны форум моладзі стартаваў у Сочы сёння, 1 сакавіка, і завершыцца ў Міжнародны жаночы дзень. Мерапрыемства — самая маштабная маладзёжная падзея ў свеце. На адной пляцоўцы фестываль сабраў больш за 20 тысяч чалавек з усёй планеты: прадстаўнікоў спорту і СМІ, грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, валанцёраў, работнікаў культурнай і многіх іншых сфер.
Усяго Брэсцкую вобласць на сусветным фестывалі моладзі прадстаўляюць 69 чалавек. Перад імі стаяць адказныя задачы, у тым ліку годна прадставіць першы рэгіён і даставіць на фестываль сцяг 85-годдзя Брэстчыны.
Уладзіслаў Шпарла
Фота з Telegram-канала #1регион