Понедельник, 16 сентября 2024

Прадстаўніцы Пружанскай раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» прынялі ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам

373

Прадстаўніцы Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі ў Мінску.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў аўторак правёў сустрэчу з актывам грамадскага аб’яднання. Размова атрымалася сур’ёзнай, але закрытых тэм не было.

Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта БСЖ павінен стаць сцяной на шляху распаўсюджвання ў грамадстве чужых сучасных скажэнняў. Закранулі тэму стварэння жаночай партыі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, калі б яна існавала, то ёй не было б роўных.

Удзельніцамі сустрэчы з Прэзідэнтам у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці былі прадстаўніцы Пружанскага раёна. Гэта старшыня праўлення Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Чарэшка, дырэктар ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Нэлі Педчанка і народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая.

Уладзіслаў Шпарла.

Фота прадастаўлена Наталляй Чарэшка