Прадаўца аўтамагазіна філіяла Пружанскага райспажыўтаварыства «Колас» Дар’ю Вольскую, у адрас якой рэдакцыя атрымала шматлікія падзякі, мы сфатаграфавалі перад выездам на маршрут.
Дар’і ў сённяшнім нумары дзякуюць Вольга Блінова і жыхары вёскі Глушэц Марыя Тарасевіч, Кацярына Астапук, Марыя Шарашовец, Іван Цабрук, Канстанцін Цабрук, а таксама Г. Бабошкіна, М. Карпеш, М. Кніга, Н. Слабада, В. Цабрук, М. Рудчык, В. Нерпіна, Л. Строк, В. Кацькала, Л. Кукла і інш.

Дзяўчына працуе ў аўтамагазіне роўна дзевяць гадоў і прызнаецца, што работа «на колах» ёй па душы.
— Зразумела, у нас ёсць свае складанасці, на маршруце аўтамагазіна больш за дзясятак вёсак, даводзіцца рана выязджаць, позна вяртацца, але мне падабаюцца зносіны з людзьмі.
Задаволена працай прадаўца і кіраўніцтва ФПР «Колас». Вельмі прыемна, калі чалавек аказваецца на сваім месцы.
Ірына Сядова. Фота Кацярыны Масік