Понедельник, 2 декабря 2024

Праца з моладдзю і не толькі: тыдзень дэпутата Аляксандра Леўчука ў выбарчай акрузе

285

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляўчук правёў працоўны тыдзень на тэрыторыі Пружанскай выбарчай акругі № 9.

У ходзе работы былі праведзены прамая тэлефонная лінія і прыём грамадзян на базе грамадскай прыёмнай Пружанскай РА РГА «Белая Русь».

Некаторыя з агучаных пытанняў носяць грамадска значны характар. Іх неабходна дэталёва вывучыць сумесна з органамі мясцовай улады з мэтай прыняцця разумнага і законнага рашэння.

На асобныя пытанні Аляксандр Георгіевіч даў падрабязныя тлумачэнні на месцы падчас тэлефоннай размовы і асабістага прыёму грамадзян.

Таксама падчас візіту ў выбарчую акругу адбылася сустрэча Аляксандра Леўчука з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Юліяй Пасько і першым сакратаром райкама ГА БРСМ Ульянай Апаляйчук. Абмяркоўваліся пытанні арганізацыі працы з моладдзю ў раёне.

Народны абраннік пабываў каля помніка «Спаленым вёскам» і ўсклаў кветкі ў гэтым дарагім і святым для кожнага жыхара Пружаншчыны месцы.

Таццяна Кашкан