Пятница, 17 января 2025

Праблема. Запхнуць бы смецце за каўнер…

490

Але заклікаць работнікаў камунальных службаў да лепшага навядзення парадку ўсе мы ўмеем. А што робім самі, каб горад і наваколле было чыстым і ўтульным?

Газета неаднойчы са сваіх старонак звярталася да сумлення асобных людзей. Але, хутчэй за ўсё, падобныя заклікі праходзяць міма тых, хто страціў сумленне альбо наогул ніколі яго не меў.

У нас у горадзе даволі няблага наладжаны збор бытавых адходаў, у мікрараёнах стаяць кантэйнеры, па графіку па вуліцах праязджае смеццявоз. Але сметніцы ўздоўж тратуараў даволі хутка запаўняюцца не толькі дробным смеццем, абгорткамі ад цукерак, марожанага. Не, нярэдка там можна ўбачыць і поўныя пакеты бытавога смецця, якія ў гараджан «сіл не хапіла» аднесці да кантэйнера. Іх разрываюць вароны ў пошуках корму, у выніку смецце разлятаецца па газонах і тратуарах. Як такія адносіны да добраўпарадкавання роднага горада можна назваць? Толькі свінскімі.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара