У рэдакцыю паступіла тэлефанаванне ад аднаго з жыхароў аграгарадка Мурава. Жыхар звярнуўся са скаргай на дрэнны стан дарожнага пакрыцця за мясцовым магазінам па вуліцы Калініна.
Каб даведацца больш падрабязна аб праблеме і спытаць, якія плануецца прымаць меры для вырашэння гэтага пытання, мы звярнуліся да старшыні Сухопальскага сельвыканкама Міхаіла Мартынава.
Міхаіл Яўгенавіч расказаў: «Такая праблема па вуліцы Калініна сапраўды ёсць, і мы плануем яе вырашыць. Намі былі накіраваны заяўкі, адказ па якіх мы павінны атрымаць ужо ў хуткім часе і спадзяёмся, што ён будзе станоўчым. У той жа час, як вы разумееце, імгненнае асфальтаванне немагчыма зрабіць: зіма дыктуе свае правілы».
Рэдакцыя працягвае сачыць за вырашэннем гэтага пытання.
Руслан Басак
Фота з інтэрнэту, носіць ілюстрацыйны характар