Пытанне, якое было вынесена на разгляд прэзідыума, гучала так: «Аб захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны як сімвала дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь».
Як бачыце, мы не імкнёмся перапісваць гістарычнае мінулае нашага народа, знішчаць яго здабыткі, а, наадварот, усімі сіламі стараемся захаваць тое, што пакінулі нам продкі. А гэта найбагацейшы пласт гістарычнай, культурнай спадчыны, якую яшчэ даследаваць і даследаваць.
Нам ёсць чым ганарыцца, чым здзіўляць нашых гасцей. Аб гэтым расказвалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і прадстаўнікі аддзела культуры райвыканкама.

Метадыст гарадскога Палаца культуры Вячаслаў Краўчук з вялікім захапленнем расказаў аб удзеле ў клубе рэканструктараў гістарычных падзей. Цэлыя тэатралізаваныя пастаноўкі яны робяць, напрыклад, на гадавіну з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, дэманструюцца як трывала і мужна байцы Савецкай Арміі абаранялі Брэскую крэпасць.
Аб дзейнасці Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў расказала галоўны спецыяліст аддзела культуры Наталля Пракаповіч.
Рэжысёр гарадскога Палаца культуры Дыяна Крэтава падрабязна спынілася на фестывалях, якія ўзялі пастаянную прапіску на Пружаншчыне.

Пра рэалізацыю культурна-адукацыйных праектаў на прыкладзе Ліноўскай школы расказала настаўніца навучальнай установы Людміла Бяскроўная.
Метадыст Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Зінкевіч паведаміла аб нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадычыне Пружанскага раёна.
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара