Пружанскім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне грамадзянкі Гумен Яўгеніі Пятроўны, 06.10.1932 г.н., якая прапала без вестак. Жанчына пражывае па адрасе: Пружанскі раён, в. Лінова, вул. Піянерская, д.25.
27 снежня 2017 года грамадзянка пайшла з дому па месцы жыхарства, і з таго часу яе месцазнаходжанне не вядома.
Прыкметы: на выгляд 80-85 гадоў, рост 160-165 см, хударлявага целаскладу, твар авальны, валасы цёмныя з сівізной, ніжэйшыя за плечы, губы тонкія; мела ўстаўную сківіцу.
Асаблівыя прыкметы адсутнічаюць. З прычыны пажылога ўзросту пакутуе склерозам.
Была апранутая ў шэрае паліто, зялёную кофту, чорную спадніцу, чорныя боты.
Асоб, якім што-небудзь вядома пра лёс жанчыны, просім патэлефанаваць па нумарах: 8-01632-7-36-25, 8-01632-9-27-04, 8-029-729-00-70 або 102.
Загадзя дзякуем за дапамогу.