Некалі ў Гарадзечне працавала сярэдняя школа. Потым яе рэарганізавалі ў базавую, затым — у пачатковую… У бягучым навучальным годзе тут застаўся толькі дзіцячы садок, які ўзначальвае Г.У Гадуйка.
— Наш дзіцячы садок наведвае цяпер усяго восем дзетак ад трох да шасці гадоў, — гаворыць Галіна Уладзіміраўна. Цікава, што ў такой невялікай групе ажно дзве пары блізнятак.
Але ж справа не ў колькасці. Да кожнага выхаванца патрэбна знайсці падыход і стварыць належныя ўмовы для правядзення заняткаў і гульняў. Са сваімі абавязкамі цудоўна спраўляюцца выхавальніцы І.Ф.Ткачык і Н.В.Крук. Смачныя стравы гатуе повар С.С.Сыч.
Дарэчы, невялікі калектыў дзіцячага садка падтрымлівае належны парадак на ўсёй тэрыторыі былой школы.
На здымку: выхавальніца дзіцячага садка І.Ф.Ткачык са сваімі выхаванцамі.
Мікола Архуцік, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).