Среда, 19 февраля 2025

Погоняли «Кожаный мяч»

1 039

На мінулым тыдні на працягу двух дзён на гарадскім стадыёне ў Пружанах праходзілі абласныя фінальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч». За першынства змагаліся хлопчыкі 2006-2007 г.г. нараджэння — пераможцы занальных турніраў.

20160721_1507_измен.размер

На жаль, не ўсе ўдзельнікі дабраліся да Пружан. У прыватнасці, не прыехала каманда Столінскага раёна.

Такім чынам, на тры прызавыя месцы засталіся тры прэтэндэнты. У першы дзень спаборніцтваў стала зразумела, што юныя футбалісты з Баранавіцкага раёна не змогуць змагацца за перамогу, паколькі з буйным лікам саступілі камандам Драгічынскага і Жабінкаўскага раёнаў. Гульня паміж апошнімі ў другі дзень спаборніцтваў мела чэмпіёнскі статус. Упэўненую перамогу з лікам 4:1 атрымалі юныя футбалісты Жабінкаўскага раёна.

20160721_1501_измен.размер

20160721_1551_измен.размер

20160721_1564_измен.размер

Здавалася б, усё тут зразумела, калі б… не адно «але». Судзейская калегія задаволіла пратэст каманды Драгічынскага раёна. Справа ў тым, што за каманду Жабінкаўскага раёна гулялі футбалісты, які не адпавядаюць рэгламенту спаборніцтваў. Так што пераможцамі аказаліся драгічынскія хлопчыкі. Яны і будуць абараняць гонар Брэсцкай вобласці на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе «Скураны мяч» у малодшай узроставай групе, якія пройдуць у верасні ў Пружанах.

Нягледзячы на такія недарэчныя моманты спаборніцтваў, якія і паўнацэннымі  спаборніцтвамі назваць складана, падчас закрыцця турніру ўсе каманды атрымалі кубкі. Спецыяльнымі прызамі адзначаны лепшыя варатар, нападаючы і бамбардзір.

Мікола АРХУЦІК,

               Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *