Вторник, 8 октября 2024

Почтили освободителей, славили независимость. В Пружанах отметили главный государственный праздник

2 265

Галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пружанцы адзначылі, як і жыхары іншых гарадоў і вёсак нашай краіны, аддаючы даніну павагі тым, хто заваяваў нам мір і свабоду з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Зраніцы 3 ліпеня пачаліся ўрачыстыя мерапрыемствы і ў Пружанах:  з ускладання вянкоў і кветак ад працоўных калектываў да помнікаў і абеліскаў горада і святочнага шэсця, у якім людзі накіраваліся да помніка “Спаленым вёскам”.

Падзякай вызваліцелям было прасякнута выступленне старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча, які, адкрываючы мітынг каля помніка, падзякаваў тым, хто змагаўся за вызваленне нашай Радзімы. Міхаіл Мікалаевіч назваў падзею 3 ліпеня 1944 года лёсавызначальнай для беларускага народа і адзначыў, што дзень вызвалення ад фашысцкіх акупантаў паклаў пачатак свабоднаму шляху як Беларусі, так і Пружаншчыны. І гэта жыхары нашага раёна даказваюць плённай працай. Старшыня райвыканкама аддаў даніну павагі тым, хто змагаўся за вызваленне нашай Радзімы і каму цяпер узведзены помнікі ад удзячных нашчадкаў.

Аднак ці не людская памяць —  самы вялікі і значны помнік тым падзеям? І яна жыве, што сведчыла з  выступленняў дэпутата Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.І.Качыны, удзельніка баявых дзеянняў у Венгрыі 1956 года С.Д.Капітонава, члена БРСМ С.Д.Пекуна. Памяць абаронцаў нашага міру і свабоды прысутныя ўшанавалі мінутай маўчання. Да помніка “Спаленым вёскам” былі ўскладзены кветкі.

Праграма святкавання прадоўжылася на гарадской плошчы. Працаваў выязны гандаль і дзіцячыя атракцыёны. Аматары спеваў збіраліся ля сцэны на плошчы каля Палаца культуры. І хоць  пагаршэнне надвор’я з кароткачасовым дажджом напалохала некаторых гледачоў, тыя, хто насуперак непагадзі сабраліся на святочны канцэрт, зусім не пашкадавалі аб гэтым. Дастаткова было пачуць “Эх, гуляй душа!” у выкананні хору “Вербніца”, як і хмары зніклі, і сонца заззяла, найперш, вядома, у душы.Добрай песняй радавалі прысутных вакальныя групы “2+2”, “Надзея” і “Каларына”.  Не пакінула раўнадушным задушэўнае выкананне песень такімі выканаўцамі, як Карына Шаманава, Паліна Лаптановіч, Ганна Чаркасава, калектывам з Бярозаўскага раёна «Пескаўскія весялухі», якія палюбіліся пружанскай публіцы. А давялося толькі з’явіцца на сцэне танцорам “Спадчыны”, як разам з імі заліхвацкі “Абэрак” і “Дробну польку” адбівалі і самі гледачы. А ў гэты час у небе над Пружанамі з Дзяржаўным сцягам луналі спартсмены-парашутысты.

Да вечара працягвалі музычную эстафету работнікі культуры, якія далі магчымасць пружанцам і гасцям горада не толькі паслухаць добрую песню, але і патанцаваць. А завяршылася свята грамадска-культурнай акцыяй “Спяем гімн разам”, падчас якой Дзяржаўны  гімн пад адкрытым небам разам з усімі прысутнымі спявалі прадстаўнікі райвыканкама на чале з кіраўніком раёна.

Галіна КАЛЯДА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *