Сярод падпісчыкаў газеты, якія бралі ўдзел у конкурсе «Шанец на поспех», удача ўсміхнулася шматдзетнай сям’і Ярошкаў з аграгарадка Стараволя. Яны сталі ўладальнікамі тэрмапота (вырабу, які сумяшчае ў сабе якасці чайніка і тэрмаса, а вада ў ім застаецца гарачай на працягу сутак).

Уладзіслаў Уладзіслававіч працуе галоўным эканамістам у ААТ «Велікасельскае Агра», а Наталля Сяргееўна пакуль знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. У сям’і выхоўваецца трое хлопчыкаў: старэйшы Ягор — школьнік, а блізнятам Арсенію і Яўгену два гады.
У рэкламнай гульні Ярошкі ўдзельнічалі ўпершыню. Як расказаў Уладзіслаў Уладзіслававіч, ініцыятарам тут выступіла жонка. А ўвогуле газету «Раённыя будні» сям’я выпісвае з моманту яе ўтварэння. Па ўспамінах Уладзіслава Уладзі-слававіча, яго бацькі таксама заўсёды атрымлівалі «раёнку».
Мікола АРХУЦІК.
На здымку: У.У.Ярошка з прызам ад газеты.
Фота Сяргея Талашкевіча