Таццяна Васільеўна Сёмка з аг.Варанілавічы выйграла электрычны чайнік.

— Наша сям’я выпісвае шмат выданняў, але самае любімае — «Раённыя будні». Яно і зразумела, з гэтай газеты даведваемся, чым жыве раён. І я, і муж чытаем усю «раёнку» — ад першай да апошняй старонкі, не прапускаючы нават рэкламныя. Але павінна прызнацца, што заўсёды шукаем, ці ёсць што-небудзь пра мясцовыя, ружанскія, навіны, людзей, якія жывуць у гэтым кутку раёна. Як медык са шматгадовым стажам з цікавасцю чытаю старонкі «Ваша здароўе».
За шмат гадоў, што выпісваем газету, у конкурсах не ўдзельнічалі ніколі. Ініцыятарам паспытаць удачу стаў муж. А калі атрымалі чарговы нумар, дзе былі напісаны вынікі розыгрышу, нават не паверылі, што апынуліся сярод пераможцаў. Вось так нечакана атрымалася, што сёлета мы не толькі з любімым выданнем, але і з новым чайнікам.