Вторник, 18 марта 2025

Победитель нашего розыгрыша Елена Вайлупова: «Интересуют статьи про религию и историю»

540

Яшчэ адна наша пераможца – пастаянная чытачка Алена Канстанцінаўна Вайлупава з Пружан, якая выйграла плед.


— Газету чытаю, колькі памятаю сябе. Гэта пайшло яшчэ з бацькоўскай хаты. Дарэчы, мама з татам і сёння, як і многа гадоў таму, выпісваюць “Раённыя будні”. Часам не паспяваю прачытаць газету цалкам, тым не менш, уважліва праглядаю кожную старонку. Вельмі люблю чытаць артыкулы пра рэлігію, асабліва цікавяць адказы на розныя пытанні, якія тлумачаць святары. Не абмінаю і гістарычныя артыкулы, уважліва чытаю віншаванні, звяртаю ўвагу на надвор’е.
У вашым розыгрышы ўдзельнічала не першы раз, але раней не шчасціла. Тым не менш, добра ведаю, што такое ўдача: шмат гадоў назад падчас бяспройгрышнай латарэі ў Пружанах на Дні ўраджаю я выйграла двух парасят!
Абавязкова буду выпісваць “раёнку” і далей, а ў наступным годзе зноў паспытаю сваё шанцаванне. Вялікі дзякуй вам за вашу работу і, зразумела, за плед.