Понедельник, 16 сентября 2024

По состоянию на утро 31 марта в Пружанском районе нет официально подтвержденных случаев заражения COVID-19

505


Загадчыца Пружанскай паліклінікі Вольга Паўлаўна Барысюк расказвае, якія меры засцярогі павінны прымацца наведвальнікамі медустаноў.

Па-першае, яшчэ раз хачу звярнуць увагу на неабходнасць выканання рэспіраторнага рэжыму: пры наведванні паліклінікі пажадана ўсім надзяваць медыцынскія маскі! Асабліва гэта тычыцца пацыентаў, якія знаходзяцца на бальнічным і вымушаны прыходзіць на паўторны агляд, а таксама тых, хто прыйшоў да ўрача з першаснымі прыкметамі прастудных захворванняў (тэмпературай, кашлем, насмаркам і г.д.). Вы такім чынам абараняеце і сябе, і нас, медыцынскіх работнікаў, якім неабходна быць на “перадавой” поўнымі сіл.

Па-другое, паўсюль (не толькі ў паліклініцы) выконваць дыстанцыйны рэжым, асабліва каля рэгістратуры, не ствараць кучнасці. Звяртайце ўвагу на падзел патокаў, на выдзеленую колерам інфармацыю, размешчаную ў розных месцах паліклінікі, і іншыя ўказальнікі. Калі што незразумела, з пытаннямі звяртайцеся да медработнікаў.

Па-трэцяе, просім нашых наведвальнікаў быць узаемаветлівымі і без аспрэчвання выконваць усе інструкцыі медработнікаў, якія працуюць з вамі ў паліклініцы.

Па-чацвёртае, не звяртаць увагі на шматлікія чуткі, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках. Сёння няма ніякіх падстаў для панікі. Памятайце пра тое, што добры настрой і самавалоданне — адзін з залогаў добрага самаадчування і здароўя. Зразумела, паклапаціцеся аб рэжыме самаізаляцыі.

Майце на ўвазе: у кол-цэнтры паліклінікі працуе тры нумары, па якіх вы пры неабходнасці можаце патэлефанаваць. Людзям пенсіённага ўзросту, пацыентам з хранічнымі захворваннямі не рэкамендуецца ў эпідсезон наведванне паліклінікі. Пры гэтым вы павінны разумець, што той жа рэцэпт вам не прывязуць праз паўгадзіны, усе заяўкі мы апрацоўваем на працягу дня.

Тэлефоны кол-цэнтра: 2-90-03, 2-91-03, 2-95-03.
Будзьце здаровы!