Понедельник, 16 сентября 2024

По предварительным подсчетам на субботник вышло около 17 тысяч жителей района

1 548

Здаецца, што сёння ў адным парыве – навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў аб’ядналіся ўсе працаўнікі раёна, незалежна ад роду дзейнасці і займаемых пасад, і выйшлі на рэспубліканскі суботнік. Нехта працуе на сваіх рабочых месцах, нехта прыводзіць у парадак мемарыяльныя комплексы, хтосьці прыбірае тэрыторыі арганізацый, дзе працуе. Нямала і тых, хто знайшоў час, каб унесці свой уклад у агульную справу заранёў. Але галоўнае, каб было прыгожа і дагледжана навокал, каб радавала вока і сэрца месца, дзе мы жывем.

На дадзены момант у рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел звыш 17 тысяч жыхароў нашага горада і раёна.

На здымках: наводзяць парадак  у гарадскім парку работнікі лясгаса.

Фота Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *