Першы этап абласных спаборніцтваў па плаванні «Старты надзей» прымаў Водны палац г. Пружаны.
Удзельнікамі заплываў сталі спартсмены 2009 гадоў нараджэння і маладзейшыя. Яны прадстаўлялі Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Жабінкаўскі, Лунінецкі і Пружанскі раёны. Таксама свае каманды прывезлі на спаборніцтвы брэсцкі цэнтр алімпійскага рэзерву, СДЮШАР № 1 г. Пінска, клуб «Аквастарс».
Хлопчыкі і дзяўчынкі змагаліся на дыстанцыях 100 м батэрфляем і 200 м на спіне.
Якраз у другім відзе праграмы спаборніцтваў вызначыўся пружанскі спартсмен Яўген Бойка. Ён заваяваў залаты медаль сярод хлопцаў 2011 гадоў нараджэння і маладзейшых. Падрыхтаваў спартсмена трэнер па плаванні Сяргей Каляда.
Уладзіслаў Шпарла
Фота Кацярыны Масік
Больш фота глядзіце тут: https://vk.com/album-23306785_301278946 і https://ok.ru/budni/album/974453862280